адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лядск.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Еўлашоўскага і Шынкавецкага сельсаветаў[1]. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Амбілеўцы, Калечыцы, Краснае, Ляшчанка, Сагайдакі, Салагубаўцы, Старадворцы, хутары Дубняк, Куверкі, Растоўшчына, Трынаколь і Тэльмоўшчына)[2]. 12 сакавіка 1973 года ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[3]. У 1976 годзе ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка і хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[4]. 25 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[5]. 13 верасня 2018 года ў склад сельсавета са Шчучынскага сельсавета перададзена частка вёскі Плянты[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 2287 чалавек[7], з іх 61,3 % — палякі, 32,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1723 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.