Людовік I Анжуйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людовік I Анжуйскі

Людовік I Анжуйскі (фр.: Louis Ier duc d'Anjou; 23 ліпеня 1339, Венсенскі замак, Францыя — 20 верасня 1384, замак Бізелія, каля Бары, Італія) — другі сын караля Іаана II Добрага і Боны Люксембургскай.

Хуткія факты граф Анжуйскі, Папярэднік ...
Закрыць

Насіў тытулы графа Анжуйскага ў 13501360 гадах, затым герцага Анжуйскага з 1360 года, герцага Мэнскага з 1356 года, сеньёра дэ Гіз з 1360 года, графа Турэньскага з 1370 года, тытулярнага караля Неапалітанскага, графа Праванскага і іншыя. Акрамя таго, як і ўсе пераемнікі Карла I Анжуйскага Людовік I не прызнаваў страты Іерусалімскага каралеўства і насіў тытул караля Іерусалімскага з 1382 года.

Біяграфія

Адыграў немалаважную ролю ў кіраванні Іаана II Добрага, Карла V Мудрага і Карла VI Вар’ята.

Бегшы з англійскага палону ў 1363 годзе, парушыў т.з. другі «Дагавор закладнікаў», што вымусіла яго бацьку, Іаана II, добраахвотна вярнуцца ў Лондан.

У кіраванне свайго старэйшага брата Карла V быў намеснікам Лангедока і камандаваў часткамі французскай арміі падчас кампаній па вызваленні Вялікай Аквітаніі ад англічан. Па завяшчанні Карла V павінен быў стаць адным з рэгентаў пры малалетнім Карле VI, але, парушыўшы завяшчанне, абвясціў сябе аднаасобным рэгентам і па-махлярску прысвоіў сабе значную частку каралеўскай казны. Пад ціскам малодшых братоў (Іаана Берыйскага і Філіпа II Смелага) быў вымушаны здаволіцца толькі старшынствам у Савеце.

Быў усыноўлены неапалітанскай каралевай Джаваннай I і стаў, тым самым, патэнцыйным спадчыннікам неапалітанскай кароны. Умовай усынаўлення было аказанне дапамогі Джаванне I супраць Папы Урбана VI, які адлучыў каралеву ад Царквы, і яго стаўленіка (і папярэдняга ўсыноўленага спадчынніка Джаванны) Карла Дураца. Людовік, заняты пошукам грошай на неапалітанскую экспедыцыю, не паспеў прыйсці на дапамогу сваёй прыёмнай маці: яна была зрынута і задушана ў 1382 годзе. Толькі пасля яе гібелі і ўзыходжання ў Неапалі Карла Дураца пад імем Карла III, Людовік змог у 1382 годзе набраць армію наймітаў і адправіўся адваёўваць Неапаль для сябе. Вайна паміж наёмнымі арміямі прэтэндэнтаў не адзначылася буйнымі бітвамі, але была вайной на выжыванне. У Людовіка да 1384 годзе скончыліся сродкі, яго армія рассыпалася, а сам ён памёр, так і не стаўшы каралём Неапаля.

Адзіным значным набыццём Людовіка стаў у 1382 годзе Праванс, які належаў з 1250 года Анжу-Сіцылійскаму дому — кіруючай каралеўскай дынастыі Неапаля.

Сям’я і нашчадкі

Жонка: (з 8 ліпеня 1360 года) Марыя дэ Шацільён (13451404), графіня дэ Гіз, дачка Карла дэ Блуа, герцага Брэтані і Жанна дэ Дро, герцагіні Брэтані. Мелі 3-х дзяцей:

Нашчадкі Людовіка I Людовік II, Людовік III, Рэнэ Добры, Карл Мэнскі паслядоўна валодалі Правансам з 1384 па 1481 гады. Яны ж атрымалі ў спадчыну ад яго прэтэнзіі на карону Неапаля. Пасля спынення мужчынскай лініі нашчадкаў Людовіка I у 1481 годзе Праванс і хімерычныя прэтэнзіі на неапалітанскі прастол перайшлі да Людовіка XI.

Зноскі

  1. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13419312'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q49162812'></a>
  2. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.