Людміла Аляксандраўна Пуціна (у дзявоцтве: Шкрэбнева; 6 студзеня 1958 г, Калінінград) — жонка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.
Людміла Аляксандраўна Пуціна | |
---|---|
Нараджэнне |
6 студзеня 1958[1] (66 гадоў) |
Імя пры нараджэнні | Людміла Аляксандраўна Шкрэбнева |
Бацька | Аляксандр Аўрамавіч Шкрэбнеў |
Маці | Кацярына Ціханаўна Шкрэбнева |
Муж | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (c 1983 па 2013) |
Дзеці |
Марыя (1985) Кацярына (1986) |
Веравызнанне | РПЦ |
Адукацыя | СПбДУ |
Прафесія | філолаг |
Месца працы | |
Узнагароды |
прэмія ім Якаба Грыма[d] (2002) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’яўляецца ініцыятарам стварэння Цэнтра развіцця рускай мовы (цяпер Цэнтр міжасобасных камунікацый). Валодае нямецкай, іспанскай, французскай, партугальскай мовамi. Цікавіцца тэатральным мастацтвам, музыкай. Захапляецца тэнісам, гарналыжным спортам. Часам выступае з публічнымі заявамі па пытаннях рускай мовы і адукацыі.
Біяграфія
Нарадзілася 6 студзеня 1958 г. у Калінінградзе ў сям’і Аляксандра Аўрамавіча і Кацярыны Ціханаўны Шкрэбневых (1926). Яе бацька паходзіў з вёскі Шнякі (Гарцаўскае сельскае паселішча) Старадубскага раёна Бранскай вобласці.
У 1975 годзе скончыла калінінградскую сярэднюю школу № 8. Працавала паштальёнам, затым — вучнем токара-ревальвершчыка на Калінінградскім заводзе «Гандальмаш», дзе атрымала 2-і такарны разрад. Была санітаркай ў гарадской бальніцы, кіраўніком драмгуртка ў Доме піянераў, акампаніятарам, сцюардэсай на ўнутраных лініях у Калінінградскім авіяатрадзе. У 1986 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці філолаг-раманіст. Чатыры гады, у 1986—1990 гадах, жыла і працавала з мужам у ГДР. У 1990—1994 гадах выкладала нямецкую мову на кафедры ўдасканалення настаўнікаў Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.