From Wikipedia, the free encyclopedia
Людміла Аляксандраўна Анікеева (нар. 31 студзеня 1955, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Людміла Аляксандраўна Анікеева | |
---|---|
Нараджэнне |
31 студзеня 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік біялогіі і хіміі. Працавала выкладчыкам біялогіі і хіміі, завучам Волкавіцкай школы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, інспектарам Талачынскага раённага аддзела народнай адукацыі, настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы № 2 горада Оршы Віцебскай вобласці. Займала пасаду начальніка аддзела адукацыі Аршанскага гарвыканкама Віцебскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.