Remove ads
старажытнагрэчаскі пісьменнік часу Рымскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лукіян з Самасаты (грэч. Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, лац.: Lucian; 120, Самасата, Сірыя, цяпер Турцыя — каля 192, Афіны) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-сатырык.
Лукіян з Самасаты | |
---|---|
стар.-грэч.: Λουκιανὸς ὁ Σαμοσατεύς | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 120[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 180[4][5] |
Месца смерці |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сатырык, філосаф, біёграф, паэт |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 года, доўга жыў у Афінах, займаючыся літаратурнай працай, у старасці заняў высокі пост на імператарскай службе ў Егіпце. Захавалася 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэчнае), што адлюстроўваюць крызіс ідэалогіі антычнага грамадства. Развіваючы традыцыі антычнай камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатырычнага дыялогу. Пісаў пародыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства»), высмейваў алімпійскіх багоў («Размова багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), паказваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэнні («Аляксандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Перэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Яго творчасць паўплывала на асветніцкую літаратуру Еўропы.
Асобныя творы пераклаў У. Клішэвіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.