From Wikipedia, the free encyclopedia
Лукаш Сяменік (Семяняка, Семянюк, Сямёнік) (1880—1921) — беларускі вайсковец, атаман, удзельнік беларускага незалежніцкага руху.
Лукаш Сяменік (Семянюк) | |
---|---|
Дата нараджэння | 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1921 |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Беларуская Народная Рэспубліка |
Род войскаў | кавалерыя |
Званне | капітан |
Часць | Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі |
Камандаваў |
2-гі Грозаўскі полк Слуцкага збройнага чыну, |
Бітвы/войны |
Нарадзіўся ў 1880 г. у сялянскай сям’і ў в. Траянаўка Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. У жніўні 1918 г. арганізаваў і кіраваў сялянскім паўстаннем супраць нямецкіх кайзераўскіх войскаў, якое ахапіла Лісічанскую, Халопеніцкую і Зачысценскую воласці Барысаўшчыны і Меншчыны, якое было задушана сумеснымі высілкамі немцаў і бальшавікоў. У лістападзе 1918 г., да прыходу бальшавікоў, быў абраны сялянамі Халопеніцкай воласці вайсковым атаманам. У пачатку 1919 года арыштаваны бальшавікамі і пасаджаны ў турму. 27 мая 1919 г. падчас перасылкі з мінскай турмы ў Барысаў здолеў збегчы, за што рэвалюцыйным трыбуналам быў прысуджаны да смяротнай кары. У першай палове 1919 года арганізаваў Першы Беларускі партызанскі аддзел, які паспяхова дзейнічаў супраць бальшавікоў у Барысаўскім ды Мінскім паветах. Аддзел налічваў каля 50 чалавек. Вядомыя прозвішчы набліжаных да Сяменіка паўстанцаў, з якіх складаўся штаб: Люсцін Скалубовіч, Мяфод Шаблінскі, Стах Буры, Міхал Казлоўскі.
Сумесна з польскімі аддзеламі ўдзельнічаў у вызваленні Барысава ад бальшавікоў ў ліпені 1919 года. На пачатку 1920 г. у чыне капітана разам са сваім аддзелам залічаны ў склад Беларускай вайсковай камісіі. З’яўляўся адным з арганізатараў вайсковага сялянскага руху пад кіраўніцтвам «Зялёнага Дубу». Прымаў удзел у вайсковым паходзе генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Прызначаны камандзірам 2-га Грозаўскага палка падчас Слуцкага паўстання, але ёсць меркаванне, што камандзірам палка быў не капітан Лукаш Сяменік, а капітан Аляксандр Семяняк[1]. Пазней працягваў партызанскія акцыі супраць бальшавікоў.
Паводле звестак бібліёграфа Рамуальда Зямкевіча, Лукаш Сяменік загінуў у 1921 г., у адным з баёў з чырвонаармейцамі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.