Лонданскі заапарк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́нданскі заапа́рк (англ.: London Zoo) — найстарэйшы навуковы заапарк у свеце[1]. Заснаваны ў Лондане 27 красавіка 1828 года[2] ў якасці заалагічнай калекцыі, прызначанай для навуковых даследаванняў. З 1847 года адкрыты для публічных наведванняў[1]. Адзін з найбуйнейшых заалагічных збораў у Злучаным Каралеўстве (па стане на 2006 — 16 802 асобіны жывёл 755 відаў). Адміністрацыйна падпарадкаваны створанаму ў 1826 годзе Заалагічнаму таварыству Лондана[1]. Размешчаны ў паўночнай частцы Рыджэнтс-парка на мяжы паміж раёнамі Вэстмінстэр і Камдэн.

На тэрыторыі, якая належыць лонданскаму заалагічным збору, адкрыты першыя ў свеце агульнадаступны серпентарый (1849), акварыўм (1853)[3], інсектарый (1881), дзіцячы заапарк (1938). У 2001 годзе сланы, насарогі і іншыя буйныя жывёлы былі пераведзены з Лонданскага заапарка ў заапарк Уіпснейд у Бедфардшыры, які таксама функцыянуе пад эгідай ЗТЛ[4][5].
Заалагічнае таварыства Лондана не атрымлівае афіцыйнага фінансавання, спадзеючыся на ўзносы «удзельнікаў» (англ.: Fellows), «сяброў» (англ.: Friends) і «членаў» (англ.: Members), а які таксама даходы ад продажу ўваходных білетаў і субсідыі ад дабрачынных арганізацый[6][7]. Заапарк працуе кожны дзень з 9.00 да 18.00.[8]
Фотаздымкі
- Раджа — камодскі дракон. Лонданскі заапарк
- Рыба-матылёк. Акварыум Лонданскага заапарка
- Ружовыя пеліканы. Лонданскі заапарк
- Attacus atlas. Лонданскі заапарк
- ільвіца. Лонданскі заапарк
Зноскі
- ZSL’s History Архівавана 28 лютага 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- April 27 Today in Science History (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- The History of the Aquarium Архівавана 26 кастрычніка 2013. (англ.) (Праверана 6 сакавіка 2008)
- London elephants to join friends at Whipsnade Архівавана 5 снежня 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- Elephants leave London. BBC News. 1 November 2001 (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- Volunteering at London Zoo and Whipsnade Wild Animal Park Архівавана 11 красавіка 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- London Zoo Архівавана 20 кастрычніка 2018. Good Zoos (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
- ZSL London Zoo (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.