адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́машаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ломашы.
Ломашаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ломашы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 697 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кульгайскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кульгаі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Старынкі, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет[1]. З 10 сакавіка 1958 года па 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Дзісенскага раёна[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 16 лютага 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карасі[5]. 19 ліпеня 1989 года цэнтр перанесены ў вёску Ломашы, сельсавет перайменаваны ў Ломашаўскі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 905 чалавек[7], з іх 93,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 697 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.