беларускі кінарэжысëр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Уладзі́міравіч Го́луб (29 верасня 1904, Екацярынаслаў, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 26 мая 1994) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст[1], педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1964), заслужаны дзеяч мастацтваў ПНР (1975)[1]. Лаўрэат усесаюзных і міжнародных прэмій у галіне кінематаграфіі.
Леў Уладзіміравіч Голуб | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 29 верасня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1994 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1105243 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 29 верасня 1904 года ў Екацярынаславе (цяпер — Дніпро, Украіна).
У 1922—1928 гадах вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Екацярынаслаў. У 1928 г. скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава)[1].
Затым працаваў рэжысёрам:
З 1949 года быў мастацкім кіраўніком вучэбнай студыі кінаакцёра пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Леў Уладзіміравіч Голуб — адзін з рэжысёраў, якія паслядоўна працавалі ў галіне дзіцячага фільма, ён унёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно. Галоўнай тэмай творчасці рэжысёра былі юныя героі рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны.
Вырашаныя ў прыгодніцкім жанры, яго карціны адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, здольнасцю раскрыць мастацкія здольнасці юных выканаўцаў[1].
Паставіў шэраг ваенных (у гады вайны), дакументальных і навукова-папулярных фільмаў , у тым ліку першых кіначасопісаў «Піянер Беларусі» (1950—1952)[1].
а таксама,
У 2004 годзе ў паштовы зварот уведзена паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.