From Wikipedia, the free encyclopedia
Лейкацыты — белыя крывяныя клеткі; неаднастайная група розных па вонкавым выглядзе і функцыях клетак крыві чалавека або жывёл, выдзеленая па прыкмеце адсутнасці самастойнай афарбоўкі і наяўнасці ядра.
Галоўная задача дзеяння лейкацытаў — абарона. Яны граюць галоўную ролю ў спецыфічнай і неспецыфічнай абароне арганізма ад знешніх і ўнутраных патагенных агентаў, а таксама ў рэалізацыі тыповых паталагічных працэсаў.
Усе віды лейкацытаў здольныя да актыўнага руху і могуць пераходзіць праз сценку капіляраў і пранікаць у тканкі, дзе яны паглынаюць і пераварваюць чужародныя часціцы. Гэты працэс называецца фагацытоз, а клеткі, якія яго ажыццяўляюць, — фагацыты.
Калі чужародных целаў пранікла ў арганізм вельмі шмат, то фагацыты, паглынаючы іх, моцна павялічваюцца ў памерах і ў рэшце рэшт разбураюцца. Пры гэтым вызваляюцца рэчывы, якія выклікаюць мясцовую запаленчую рэакцыю, якая суправаджаецца ацёкам, павышэннем тэмпературы і пачырваненнем пашкоджанага ўчастку.
Рэчывы, якія выклікаюць рэакцыю запалення, прыцягваюць новыя лейкацыты да месца ўкаранення чужародных цел. Знішчаючы чужародныя целы і пашкоджаныя клеткі, лейкацыты гінуць у вялікіх колькасцях. Гной, які ўтвараецца ў тканках пры запаленні, - гэта скопішча загінулых лейкацытаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.