Ле́бедзеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лебедзева.

Хуткія факты Лебедзеўскі сельсавет, Краіна ...
Лебедзеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лебедзева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 446
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222315
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мароськаўскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заскевіцкага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Маркаўскага сельсавета перададзена вёска Маліноўшчына[3]. У 1974 годзе скасаваны вёскі Куп’ё, Старое Сяло, Шмараўка і хутар Устронне[4]. У 1980 годзе скасавана вёска Уша[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5093 чалавекі[6], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 4446 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.