From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапольд Гмелін (ням.: Leopold Gmelin; 2 жніўня 1788, Гётынген — 13 красавіка 1853, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.
Леапольд Гмелін | |
---|---|
ням.: Leopold Gmelin | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1788[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1853[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іаган Фрыдрых Гмелін |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фрыдрых Штрамеер[d] і Joseph Franz von Jacquin[d][4] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкі хімік Леапольд Гмелін нарадзіўся ў Гётынгене ў сям’і вядомага хіміка і ўрача Іагана Фрыдрыха Гмеліна. Вучыўся ў Цюбінгенскім і Гётынгенскі універсітэтах; у 1812 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1813 да 1851 працаваў у Гайдэльбергскім універсітэце; з 1817 — прафесар медыцыны і хіміі.
Леапольд Гмелін вядомы перш за ўсё як аўтар даведачнага выдання «Кіраўніцтва па тэарэтычнай хіміі» (ням.: «Handbuch der theoretischen Chemie»), у якім былі выкладзены ўсе вядомыя ў той час вопытныя дадзеныя па арганічнай і неарганічнай хіміі. Першае выданне даведніка (т. 1-2) выйшла ў 1817—1819 гг. Частка гэтага даведніка, прысвечаная неарганічнай хіміі, пасля неаднаразова перавыдавалася. Апошняе — восьмае — выданне, публікацыя першых тамоў якога пачалася ў 1924, з’яўляецца найбольш поўным з усіх даведнікаў па неарганічнай хіміі.
Эксперыментальныя працы Гмеліна адносяцца ў асноўным да неарганічнай хіміі.
У 1818 годзе Гмелін устанавіў, што солі літыя афарбоўваюць бясколернае полымя ў кармінава-чырвоны колер.
У 1822 годзе шляхам акіслення жоўтай крывянай солі хлорам атрымаў чырвоную крывяную соль K3[Fe(CN)6]. Раней гэта рэчыва называлі соллю Гмеліна ці чырвонай фарбавальнай соллю. Раствор гэтай солі ў рэакцыі з солямі Fe2+ дае рэчыва, афарбаванае ў інтэнсіўны сіні колер, названае турнбулевай сінню.
У 1824 годзе вылучыў з жоўці глікахолевую кіслату, у 1826 годзе сумесна з Ф. Тыдэманам — фермент панкрэатын.
Адным з вучняў Гмеліна ў Гейдэльбергскім універсітэце быў Ф. Вёлер; менавіта Гмелін параіў Вёлеру, які абараніў дысертацыю па медыцыне, заняцца эксперыментальнай хіміяй пад кіраўніцтвам Ё. Берцэліуса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.