Ларс фон Трыер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ларс фон Трыер

Ларс фон Тры́ер (дацк.: Lars von Trier, імя пры нараджэнні Lars Holbæk Trier; нар. 30 красавіка 1956, Капенгаген, Данія) — дацкі кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з аўтараў маніфеста «Догма 95». Меркаванні крытыкаў адносна яго работ часта дыяметральна разыходзяцца.

Хуткія факты Ларс фон Трыер, Імя пры нараджэнні ...
Ларс фон Трыер
Lars von Trier
Thumb
Імя пры нараджэнні Ларс Трыер
Дата нараджэння 30 красавіка 1956(1956-04-30) (68 гадоў)
Месца нараджэння Капенгаген, Данія
Грамадзянства  Данія
Бацька Fritz Michael Hartmann[d]
Жонка Cæcilia Holbek Trier[d][1]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Кар’ера 1969цяперашні час
Кірунак «Догма 95»
Узнагароды «Залатая пальмавая галіна» (2000)
IMDb 0001885
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Трыер пачаў ствараць кіно ў 11 гадоў. Перыядычна церпіць на дэпрэсію, а таксама на размаітыя фобіі, у прыватнасці на аэрафобію. Яго першы публічны фільм выйшаў у 1977 годзе — кароткаметражная стужка «Садоўнік, які вырошчвае архідэі», а праз 7 гадоў выйшла першая поўнаметражная карціна «Элемент злачынства» (1984). Сярод мноства ўзнагарод, прызоў і намінацый Ларса фон Трыера вылучаюцца «Залатая пальмавая галіна» (за фільм «Танцорка ў цемры»), гран-пры і прыз журы Канскага кінафестывалю.

Зноскі

  1. Den Store Danske Encyklopædi — 1994.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1186818'></a>
  2. (unspecified title) / пад рэд. O. John — 2006. — С. 282. — ISBN 87-11-30048-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41882220'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q35979475'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.