From Wikipedia, the free encyclopedia
Лакемба (фідж.: Lakeba) — найбуйнейшы востраў архіпелага Лау (Фіджы). Плошча — 59,5 км². Насельніцтва (2010) — 2 100 чалавек.
Лакемба знаходзіцца ў 286 км на ўсход ад Сувы. З’яўляецца дзесятым па плошчы востравам Фіджы. Даўжыня — каля 11 км. Найбольшая шырыня — 9,21 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне, гарысты. Бераг атачае кола каралавых рыфаў. Клімат марскі трапічны.
Востраў Лакемба — адно з самых старажытных месцаў Фіджы. Археолагамі выяўлены стаянкі прадстаўнікоў культуры Лапіта, заснаваныя каля 3 000 гадоў таму. На працягу тысячагоддзяў адбывалася ўзаемнае ўздзеянне палінезійскай і меланезійскай культур, што адлюстравалася на фарміраванні сучаснай спецыфічнай культуры астравіцян.
На востраве дзейнічаюць порт і аэрапорт. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.