Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Кірыл Сідарэнка, Поўнае імя ...
Футбол
Кірыл Сідарэнка
Поўнае імя Кірыл Андрэевіч Сідарэнка
Нарадзіўся 25 жніўня 1995(1995-08-25)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 63
Маладзёжныя клубы
2011—2013 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Расія Амкар (Перм) 0 (0)
2014   Беларусь Віцебск 12 (0)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 29 (11)
2016 Беларусь Віцебск 12 (0)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 11 (2)
2017—2018 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 39 (15)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (5)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2019   Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (4)
2020—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 41 (59)
2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 1 (0)
2022 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 23 (9)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (1)
2023 Беларусь Славія (Мазыр) 13 (4)
2024 Кыргызстан Мурас Юнайтэд (Джалал-Абад)
2024— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2016
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[6].

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[8].

У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[11].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[17], пасля чаго стаў трэніравацца з мазырскай «Славіі» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У снежні 2023 года пакінуў «Славію»[19].

У лютым 2024 года далучыўся да кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд»[20], а ў ліпені 2024 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[21]

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2013/14дубльАмкар207
2014/15 (пач.)дубльАмкар30
2014 (2)Д2Віцебск120
2015Д2Хімік2911
2016 (1)Д1Віцебск120
2016 (2)Д2Смалявічы-СТІ112
2017Д2Лакаматыў2511
2018 (1)Д2Лакаматыў144
2018 (2)Д2Белшына135
2019Д2Белшына274
2020Д3Дняпро2440
2021Д2Дняпро1719
2022 (пач.)Д1Кызыл-Жар10
2022Д2Кайсар239
2023 (1)Д1Дынама111
2023 (2)Д1Славія134
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.