ФК Куінз Парк Рэйнджэрс

англійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Куінз Парк Рэйнджэрс

«Куінз Парк Рэйнджэрс» (англ.: Queens Park Rangers) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў заходняй частцы Лондана. «Куінз Парк Рэйнджэрс» таксама шырока вядомы па скарочанай назве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджэрс» і «Гупс» (англ.: hoops — «абручы», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іх асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клуб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстанне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сезонах 1931/32 і пазней у 1962/63 каманда таксама гуляла на стадыёне «Уайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасць заўзятараў[2]. Дзякуючы сваёй блізкасці да іншых клубаў на захадзе Лондана, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю з некалькімі іншымі клубамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі з іх з’яўляюцца «Чэлсі», «Фулхэм» і «Брэнтфард», з якімі яны маюць супрацьстаянне вядомае як Дэрбі заходняга Лондана. Клуб і яго заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клубам «Уотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.

Хуткія факты Куінз Парк Рэйнджэрс, Поўная назва ...
Куінз Парк Рэйнджэрс
Thumb
Поўная назва Queens Park Rangers Football Club
Мянушкі Абручы
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Лофтус Роўд
Умяшчальнасць: 18 360
Уладальнік Tune Group[d] і Тоні Фернандэс[d]
Прэзідэнт Амір Бхатыя[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2021/22 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Thumb
Thumb
Thumb
Асноўная
форма
Форма
Thumb
Thumb
Thumb
Гасцявая
форма
Закрыць

Гісторыя

Канец XIX стагоддзя

Футбольны клуб быў утвораны ў 1882 годзе, калі каманда, вядомая як «Сент-Джудз» была аб’яднаная з «Крайстчэрч Рэйнджэрс». Новы клуб атрымаў назву «Куінз Парк Рэйнджэрс» альбо больш вядомую ў скарачэнні КПР, паколькі большасць ігракоў жылі ў Куінз-Парку на паўночным захадзе Лондана. У 1889 годзе КПР стаў прафесійным клубам.

Першая палова XX стагоддзя

З 1920 года каманда пачала выступаць у Трэцім дывізіёне і толькі ў сезоне 1947/48 КПР, пад кіраўніцтвам Дэйва Меньёлы, нарэшце перамог турнір і атрымаў падвышэнне ў класе. Наступныя чатыры сезоны клуб правёў у Другім дывізіёне, адкуль вылецеў па выніках сезона 1951/52. Прыкладна ў гэты час у каманду, з «Лідс Юнайтэд», перайшоў Тоні Інгем, пасля ўсталяваўшы рэкорд клубу, згуляўшы за яго 519 матчаў.

Другая палова XX стагоддзя

Перад пачаткам сезона 1959/60 у клуб на пасаду старэйшага трэнера прыйшоў Алек Сток. Сток і Джым Грэгары, які пасля стаў старшынёй КПР, у сярэдзіне 1960-х цалкам перабудавалі працу клубу, а таксама стадыён і яго наваколлі[3].

У сезоне 1966/67 КПР выйграў чэмпіянат у трэцім дывізіёне. У тым жа сезоне КПР стаў першым у гісторыі клубам, з трэцяга дывізіёна, якія здолеў узяць Кубак Футбольнай лігі, абыграўшы 4 сакавіка 1967 года «Вест Бромвіч Альбіён» з лікам 3:2. Праз 40 гадоў гэты трафей па-ранейшаму застаецца найвышэйшым дасягненнем у гісторыі клубу. Матч гэты ўвайшоў у гісторыю таксама і тым, што гэта быў першы фінал Кубка Футбольнай лігі, які быў згуляны на легендарным стадыёне «Уэмблі». У 1968 годзе КПР упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён, але толькі на год: наступныя чатыры сезоны клуб зноў праводзіў у другім. У пачатку сезона 1969/70 у каманду, з «Тотэнхэма Хотспура» перайшоў Тэры Венейблс. У той жа час сышоў, у «Манчэстэр Сіці», ранейшы лідар клубу Родні Марш, але неўзабаве ў клуб былі запрошаны новыя зоркі, як Філ Паркс, Дон Гівенс, Дэйв Томас і Стэнлі Боўлс. Побач з імі ў поўную сілу зайгралі і дамарослыя ігракі, як Дэйв Клемент, Ен Гілард, Мік Ліч і Джэры Фрэнсіс.

У 1974 годзе ў клуб прыйшоў новы менеджар Дэйв Секстан. Пад яго кіраўніцтвам клуб у сезоне 1975/76 заняў у Першым дывізіёне 2 месца, да чэмпіёнства не дабраўшы толькі адзін пункт. Пяць ігракоў гэтай зорнай каманды гулялі ў зборнай Англіі, а практычна ўсе астатнія ўключаліся ў зборныя Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі, Уэльса. У канцы 1970-х гадоў КПР дэбютаваў у Кубку УЕФА, дайшоўшы да чвэрцьфіналу і прайграўшы грэчаскаму клубу AEK па пенальці. Пасля сыходу Секстана ў 1977 годзе клуб зайграў горш і ў 1979 годзе вярнуўся ў Другі дывізіён.

Тытулы

Вядомыя ігракі

У 2008 годзе сярод заўзятараў было праведзена галасаванне на найлепшых адзінаццаць ігракоў клуба за ўсю гісторыю існавання каманды. У спіс увайшлі:

  • Англія Філ Паркс
  • Англія Дэйв Клемент
  • Паўночная Ірландыя Элан Мак-Доналд
  • Англія Пол Паркер
  • Англія Ен Гілард
  • Англія Трэвар Сінклер
  • Англія Стэн Боўлс
  • Англія Геры Фрэнсіс
  • Англія Дэйв Томас
  • Англія Лес Фердынанд
  • Англія Родні Марш

Зноскі

  1. Simon Inglis: «Football Grounds of Britain», стар. 305-6. ISBN 0-00-218426-5
  2. Alec Stock Obituary. QueensParkRangersFC.com

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.