Курыльскі чай кустовы, Дуброўка кустарнікавая[3] (Dasiphora fruticosa) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae)
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Курыльскі чай кустовы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Курыльскі чай кустовы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Dasiphora fruticosa
|
Сінонімы |
---|
Potentilla fruticosa
|
|
Закрыць
Дуброўка кустарнікавая распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. Расце на поймавых лугах, сярод хмызняковых зараснікаў, па берагах вадаёмаў.
Хмызняковая шматгадовая расліна. Дасягае вышынёй да 1,5 м. Лісце складанае, пёрыстае, складаецца з 5-7 даўгаватых лісточкаў, якія размешчаны ў выглядзе веера і пакрытыя мяккім, густым ворсам. Сцёблы галінастыя, у маладым узросце пакрытыя лямцавым апушэннем, у сталым — карой чырвона-карычневага або бурага адцення. Кветкі ярка-жоўтыя, да 3 см у дыяметры. Яны адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Тычынак каля 30. Цвіценне пачынаецца ў сярэдзіне лета, а паспяванне пладоў — у асноўным у канцы жніўня-верасні. Плады — сухія арэшкі невялікіх памераў, пакрытыя тонкімі валасінкамі.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Potentilla fruticosa