Кумбрыйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кумбрыйская мова (англ.: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у кельцкую групу індаеўрапейскай моўнай сям'і. Належыць да астраўной падгрупы кельцкіх моў, да брыцкай яе падгрупы. На гэтай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Англіі і паўднёвай часткі Шатландыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (вал.: Yr Hen Ogledd).[1]
Кумбрыйская мова | |
---|---|
Краіны | Англія, поўдзень Шатландыі |
Рэгіёны | Стратклайд |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | Да XI стагоддзя? |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўропы |
|
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | cel |
ISO 639-3 | xcb |
LINGUIST List | xcb |
IETF | xcb |
Гісторыя
Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята лічыць ад 616 года, калі пасля бітвы пры Чэстэры англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Камбрыя і Уэльс былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя звесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагоддзяў.[2]
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.