From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціян Доплер (ням.: Christian Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Венецыя) — аўстрыйскі фізік.
Крысціян Доплер | |
---|---|
Christian Doppler | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1853[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mathilde Sturm[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, навуковы работнік, астраном, педагог, прафесар |
Навуковая сфера | фізіка (оптыка і акустыка) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | эфект Доплера |
Сайт | christian-doppler.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 працаваў у Чэшскім тэхнічным універсітэце, з 1847 года — прафесар Горнай і Лясной акадэмій ў Хемніцы, з 1848 года — член Венскай Акадэміі Навук, з 1850 года — прафесар Венскага ўніверсітэта і дырэктар першага у свеце Фізічнага інстытута, створанага пры Венскім універсітэце па яго ініцыятыве.
Навуковыя інтарэсы Крысціяна Доплера ляжалі ў такіх галінах фізікі як оптыка і акустыка. Асноўныя працы выкананыя па аберацыі святла, тэорыі мікраскопа і аптычнага далямера, тэорыі колераў і некаторых іншых тэмах. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасць частаты ваганняў, якія ўспрымае назіральнік, ад хуткасці і напрамку руху крыніцы хваляў і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэта з’ява пасля была названа яго імем (эфект Доплера).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.