часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
«Крыні́ца» — беларускі часопіс.[1][2][3]
«Крыніца» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Крыніца |
Тып | часопіс |
Краіна | |
Заснавана | 1989 |
Мова | беларуская |
Пачаў выходзіць з 1989 года пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. У 1989—1994 гадах выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. Абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай і рускай мовах — дубліравана. У 1994—2002 гадах — элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім на творчую інтэлігенцыю. У 1994 годзе адначасова пабачылі свет № 7—8 «старога» часопіса і № 7 (1) — новага, часопіс распачаў новую нумарацыю. У 2002 годзе «Крыніца» выдала два нумары (№ 9-10, 11-12) пад ранейшай назвай, а пасля змяніла найменне на «Крыніца. Славянскі свет», захаваўшы старую нумарацыю. Часопіс выходзіў на працягу 2003 г. і меў за мэту знаёміць з літаратурай славянскіх народаў. З 2004 года «Крыніца» спыняе сваё існаванне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.