Крывасоска конская (Hippobosca equina) — крывасмокавае насякомае з сямейства Крывасоскі (Hippoboscidae). Ставіцца да сінантропных відаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Крывасоска конская |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Hippoboscoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hippobosca equina L., 1758
|
|
Закрыць
Від мае шырокія круглявыя грудзі і добра развітыя крылы. Цела бліскучага бурага колеру з жаўтлявымі нагамі, жаўтлявым малюнкам на чорна-бурых грудзях і бураватымі крыламі. Даўжыня цела 6—8,5 мм.
Маладыя мухі крылатыя. Пасля нападу на гаспадара яны скідаюць крылы. Звычайна нападае на коней і буйную рагатую жывёлу, часта трымаецца на пузе, пад хвастом і на ляжках і моцна турбуе жывёл. Могуць нападаць на чалавека. Уколы мух выклікаюць раздражненні скуры.