Крупскі (польск.: Krupski, руск.: Крупский, укр.: Крупський, літ.: Krupskis) — прозвішча. Жаночая форма -- Крупская.

Прозвішча, напэўна, паходзіць ад тапоніма тыпу Крупа -- паселішча адкуль родам або якім валодалі продкі цяперашніх асоб з прозвішчам Крупскі. У сваю чаргу ад прозвішча ўтвораны шэраг айконімаў.

Сярод вялікай колькасці Крупскіх ёсць некалькі шляхецкіх родаў, якія ўжывалі розныя гербы, у тым ліку Крупскія герба «Корчак», а таксама Крупскія гербаў «Леўарт», «Шэліга», «Копач», «Леў II» і іншых, сярод іх род маскоўскага паходжання, нашчадкі князя Андрэя Курбскага, якіх таксама часам скажона пісалі Крупскімі.

Вядомыя асобы

  • Адам Крупскі (1706—1748) — беларускі і літоўскі філосаф, каталіцкі святар, езуіт.
  • Аляксандр Іванавіч Крупскі (1875—1943) — прафесар, акушэр-гінеколаг, дэпутат Цэнтральнай Рады УНР.
  • Аляксандр Канстанцінавіч Крупскі (нар. 1960) — заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы і чэмпіён СССР.
  • Аляксандр Кірылавіч Крупскі (1845—1911) — прафесар, хімік-тэхнолаг, сапраўдны стацкі саветнік.
  • Антоні Крупскі (1889—1948) — прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта, ветэрынар.
  • Віктар Іосіфавіч Крупскі (1921—2000) — Герой СССР, палкоўнік, савецкі лётчык.
  • Ежы Крупскі (1472—1548) — польскі дыпламат, ваявода белзскі, каралеўскі радца, уладальнік паселішча Крупэ і заснавальнік замка «Крупэ».
  • Іван Лазаравіч Крупскі (1926—1983) — Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Мікалай Крупскі (нар. 1919) — брыгадны генерал Польшчы.
  • Міхаіл Аляксандравіч Крупскі (1902—1975) — прафесар, інжынер-контрадмірал ВМФ, пляменнік Н. К. Крупскай.
  • Павел Філіповіч Крупскі (1924—1943) — Герой СССР, дэсантнік (ваенная разведка), сяржант.
  • Станіслаў Крупскі (1839—1900) — польскі пісьменнік і ўрач.
  • Чэслаў Урбанавіч Крупскі — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы.
  • Язэп Крупскі (нар. 1934) — беларускі мастак.
  • Ян Крупскі (нар. 1924) — альпініст, горны выратавальнік.
  • Ян Непамуцэн Казімеж Крупскі (1799—1856) — заснавальнік польскай стэнаграфіі, пісьменнік, журналіст.
  • Януш Крупскі (1951—2010) — польскі гісторык, дзяржаўны дзеяч.
  • Яраслаў Крупскі (нар. 1969) — польскі футбаліст, трэнер.

Айконімы

Іншае

  • марка «Крупскі» — вытворчасць крупы і цукру ў Дняпры ва Украіне.

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.