Крос-Рывер
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крос-Рывер (англ.: Cross River) — федэральны штат у Нігерыі. Назва бярэ пачатак ад ракі Крос. Адміністрацыйны цэнтр Крос-Рывера — горад Калабар.
Крос-Рывер | |
---|---|
англ.: Cross River State | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 3 лютага 1976 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+1 і Заходнееўрапейскі час |
Код ISO 3166-2 | NG-CR |
Паштовыя індэксы | 540001 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штат Крос-Рывер знаходзіцца на крайнім паўднёвым усходзе Нігерыі, на яе мяжы з Камерунам (з усходу). На поўнач ад штата Крос-Рывер знаходзіцца федэральны штат Бенуэ, на захад — штат Абія, на паўночны захад — штат Эбаньі, на паўднёвым захадзе — штат Аква-Ібом. З поўдня ён абмываецца водамі Атлантычнага акіяна.
Гэты федэральны штат быў заснаваны 27 мая 1967 года пад назвай «Паўднёвы ўсход» (Паўднёва-Усходні штат). 3 лютага 1976 года ён быў перайменаваны ў Крос-Рывер. Першым губернатарам штата быў Удуакаха Дж. Эзуэне (у 1967—1975). Цяперашні губернатар — Ліель Імоке (з мая 2007).
Адміністрацыйна штат падзяляецца на 18 тэрыторый мясцовага кіравання.
Асновай эканомікі Крос-Рывера з’яўляецца сельская гаспадарка, якая падпадзяляюцца на дзяржаўны і прыватны сектары. Калі ў прыватных гаспадарках занятыя пераважна дробныя фермеры, то дзяржаўны сектар валодае буйнымі плантацыямі, дзе вырошчваюцца рыс, ямс, маніёк, маіс, бананы, какава, каўчук, арахіс і какосавая пальма. Акрамя гэтага, вялікую ролю гуляюць рыбалоўства і жывёлагадоўля — развядзенне авечак, коз, свіней, а таксама хатняй птушкі, трусоў і т. п. З карысных выкапняў на тэрыторыі штата здабываецца вапняк, тытанавая і алавяная руды.
У Калабары знаходзяцца акіянскі порт і міжнародны аэрапорт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.