From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кон-Цікі» (нарв.: Kon-Tiki) — плыт з бальсавага бярвення, на якім Тур Хеердал і пяць яго спадарожнікаў здзейснілі падарожжа ў 1947 годзе па маршруце міграцыі меркаваных продкаў палінезійцаў з Паўднёвай Амерыкі (паводле тэорыі Хеердала).
Плыт складаўся з 9 бальсавых бервяноў даўжынёй ад 10 да 14 метраў, складзеных так, што ў плыта быў востры нос. «Кон-Цікі» быў абсталяваны прамавугольным ветразем, кармавым вяслом і двума паралельнымі шэрагамі швертаў (дошак, якія тырчаць з дна плыта ўніз і выконваюць ролю і кіля, і руля), што цалкам адпавядала канструкцыі плытоў, на якіх інкі здзяйснялі задакументаваныя акіянскія падарожжы на адлегласць да 50 марскіх міль.
«Кон-Цікі» носіць імя легендарнага героя многіх палінезійскіх паданняў. Паводле гэтых паданняў, Кон-Цікі прыплыў з усходу з групай аднапляменцаў, якія заснавалі паселішча на астравах Палінезіі і далі пачатак мясцовай культуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.