From Wikipedia, the free encyclopedia
Конрад Вольф (ням.: Konrad Wolf; 20 кастрычніка 1925, Хехінген, Германія — 7 сакавіка 1982, Берлін, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, сын пісьменніка Фрыдрыха Вольфа, малодшы брат кіраўніка знешняй разведкі ГДР Маркуса Вольфа. Прадстаўнік савецкай школы кінематографа (скончыў УДІК), аднак працаваў пераважна ў ГДР. З фільмаў Вольфа найбольш вядомым з’яўляецца «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» паводле аднайменнага рамана Л. Фейхтвангера з Данатасам Баніёнісам у галоўнай ролі.
Конрад Вольф | |
---|---|
Konrad Wolf | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1982[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Веймарская рэспубліка > Трэці рэйх > ГДР |
Бацька | Friedrich Wolf[d] |
Жонка | Christel Bodenstein[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, палітык, сцэнарыст, ваенны |
Кар’ера | 1955—1982 |
Кірунак | драма |
Узнагароды | |
IMDb | 0937830 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля прыходу нацыстаў да ўлады эмігрыраваў разам з бацькамі з Германіі і з 1934 года жыў у СССР. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне разам з савецкімі войскамі, у 1945 годзе (у 19 гадоў) быў прызначаны ваенным камендантам горада Бернау. Вопыт ваенных гадоў паказваецца рэжысёрам у фільмах «Мне было дзевятнаццаць» і «Мама, я жывы».
У 1949 годзе паступіў ва УДIК (Масква) на рэжысёрскі факультэт, курс С. А. Герасімава. Пасля заканчэння УДІКа жыў і працаваў у ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1965—1982). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1959, 1968).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.