Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Комі — народ, які пражывае ў Расіі, на паўночным усходзе яе еўрапейскай часткі, карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі.
Комі | |
---|---|
Саманазва | коми, коми морт, коми войтыр |
Усяго: 350 000 | |
Расія:
|
|
Этнічныя мовы | комі-зыранская, руская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, стараверства |
Геаграфічна-моўная група | Фіна-ўгорскія народы |
Блізкія этнасы | комі-пярмякі, комі-язьвінцы, удмурты |
Вылучаюцца наступныя этнаграфічныя групы: верхневычагодцы, ніжневычагодцы, вішэрцы, вымічы, іжэмцы, пячорцы, прылузцы, сысольцы, удорцы. Лакальныя этнаграфічныя групы комі захоўваліся да пачатку XX стагоддзя. Найбольшая своеасаблівасць у культуры мелі ўдорцы — насельніцтва вярхоўяў Вашкі і Мязені, іжэмцы — нізоўяў Пячоры, прыузцы — вярхоўяў Лузы і Годкі.
Большасць расійскіх комі (256 тыс.[5]) пражывае ў Рэспубліцы Комі, асобным нацыянальна-адміністрацыйным суб'екце РФ.
Хоць большасць прадстаўнікоў народа комі ў РФ жыве ў Рэспубліцы Комі, там яны складаюць толькі 30 % (256 тыс.) ад усяго насельніцтва. Носьбітаў мовы комі ў межах народа ў Расіі даволі мала — роднай мову комі назвалі толькі 169 тыс. чалавек комі нацыянальнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.