Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.

Хуткія факты Амяльнянскі сельсавет, Краіна ...
Амяльнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Амяльная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 жніўня 2022
Насельніцтва (2019) 952
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1645
Код аўтам. нумароў 1
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёна[1]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі[2]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 952 чалавекі[6].

Колькасць двароў — 518 (2014 год).

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.

Інфраструктура

Адукацыя

  • Амяльнянская сярэдняя школа
  • Амяльнянскі дзіцячы садок

Ахова здароўя

  • Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя

Культура

  • Амяльнянскі сельскі Дом культуры
  • Коланскі дом сацыяльных паслуг
  • Бібліятэка, аграгарадок Амяльная

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.