From Wikipedia, the free encyclopedia
Клаўдзія Рот (ням.: Claudia Roth; нар. 15 мая 1955, Ульм, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.
Была дэпутатам Еўрапейскага парламента з 15 чэрвеня 1989 года па 27 верасня 1998 года. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс.
З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёй партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе і заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На федэральнай дэлегаванай канферэнцыі 23 мая 2003 года было прынята рашэнне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 года Рот зацвердзілі зноўку ў якасці федэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 года.
22 кастрычніка 2013 года абрана віцэ-прэзідэнтам Бундэстагу.
9 верасня 2020 года ўзяла шэфства над Марыей Калеснікавай, беларускай актывісткай за грамадзянскія правы і палітычнай зняволенай[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.