Кент (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кент (англ.: Kent Peninsula) — буйны паўвостраў на паўночным захадзе Канады.
Паўвостраў Кент знаходзіцца на поўначы мацерыковай часткі тэрыторыі Нунавут. Да захаду ад паўвострава ляжыць заліў Каранейшэн. На поўначы праліў Дзіс аддзяляе яго ад буйнага вострава Вікторыя. На поўдні праліў Мелвіл і заліў Элу амаль цалкам адразаюць паўвостраў ад мацерыка, з якім ён звязаны толькі вузкім перашыйкам на паўднёвым усходзе[1]. На паўднёвым усходзе абмываецца водамі бухты Лабірынт заліва Куін-Мод. Крайні заходні пункт паўвострава — мыс Фліндэрс (Flinders Cape), крайні паўночны — мыс Аляксандэр (Cape Alexander). Найвышэйшы пункт паўвострава — Маўнт-Джордж (Mt.George) вышынёй 183 метра[2]. Даўжыня паўвострава 112 км, шырыня — 40 км.
Паўвостраў названы Томасам Сімпсанам у гонар Герцагіні Кенцкай, сястры караля Бельгіі Леапольда I[3] і маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.