From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыгодніцкая гульня (англ.: adventure game) або Квэст (англ.: quest) — адзін з асноўных жанраў камп’ютарных гульняў, які ўяўляе сабой інтэрактыўную гісторыю з галоўным героем, кіраваным гульцом. Найважнейшымі элементамі гульні ў жанры квэста ёсць уласна апавяданне і даследаванне свету, а ключавую ролю ў гульнявым працэсе грае рашэнне галаваломак і задач, якія патрабуюць ад гульца разумовых высілкаў. Такія характэрныя для іншых жанраў камп’ютарных гульняў элементы, як баі, эканамічнае планаванне і задачы, якія патрабуюць ад гульца хуткасці рэакцыі і хуткіх зваротных дзеянняў, у квэсце зведзены да мінімуму або зусім адсутнічаюць[1]. Гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе характэрныя прыкметы квэстаў і жанра action, вылучаюць у асобны жанр — прыгодніцкі экшан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.