From Wikipedia, the free encyclopedia
Катастрофа Су-34 у Ейску — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 кастрычніка 2022 года ў 18 гадзін 25 хвілін у горадзе Ейск, калі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34[1] паваліўся на дзевяціпавярховы жылы дом.
Катастрофа Су-34 у Ейску | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 17 кастрычніка 2022 |
Месца | |
Загінулыя |
|
Параненыя | 25 |
Мадэль | Су-34[d] |
Па сцвярджэнні МА РФ, катастрофа адбылася падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Пасля ўзлёту самалёт прабыў у паветры менш за тры хвіліны[2]. Паводле папярэдняй версіі, пры ўзлёце загарэўся рухавік[3]. Пілоты паспелі катапультавацца. Агонь ад паліва ахапіў частку жылога дома, а яго жыхары былі эвакуіраваны ў пункты часовага размяшчэння[4]. На месцы катастрофы была чутна дэтанацыя боепрыпасаў самалёта, але кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў заявіў, што выбуху пасля падзення самалёта не было, а пажар узнік у выніку разліву гаручага[5].
Загінулі 15 чалавек, пацярпелі 19[6].
Следчы камітэт Расіі асноўнай версіяй катастрофы назваў тэхнічную няспраўнасць паветранага судна[7].
Па даных выдання The Bell, гэтая катастрофа — як мінімум, дзясятая небаявая страта расійскай авіяцыі з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.