беларускі драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле іншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, літаратар.
Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Касьян Вясёлы |
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1916 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напісаная па-руску, надрукаваная ў часопісе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмі папулярная сярод сялянства і неаднаразова ставілася беларускімі аматарскімі дружынамі ў вёсках Беларусі[1].
Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча . Афіцэр расійскай імператарскай арміі: прапаршчык (1 студзеня 1916), падпаручнік (20 лістапада 1916), паручнік 207-га пяхотнага Новабаязецкага палка[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3], па афіцыйным дакументам памёр 8 верасня 1917 года.
Пра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі.
На радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.