Remove ads

Касцёл Святога Якуба — мураваны каталіцкі храм у в. Цудзенішкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Якуба, Краіна ...
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Якуба
Thumb
54°32′16″ пн. ш. 25°45′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Касцёл у 1900

Касцёл пад тытулам св. апостала Якуба заснаваны ў пачатку XVII ст. У 1628 годзе на сродкі пана Аляксандра Клоцкага было скончана аздабленне мураванай святыні.

Да ХIХ стагоддзя Цудзенішская парафія ўваходзіла ў склад Віленскага, потым — Ашмянскага дэканата. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, будынак якой быў знішчаны пажарам у 1798 годзе.

У 1866 годзе, на хвалі рэпрэсій пасля разгрому паўстання К. Каліноўскага, касцёл быў зачынены.

У 1920-я гады святыня зноў стала каталіцкай, у 1929 годзе быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла (праект знаходзіцца ў архіве парафіі), аднак да рэалізацыі справа не дайшла. У той час у парафіі было каля 2500 вернікаў, капліц не было.

У савецкі час пастаяннага ксяндза ў парафіі не было, але касцёл не разрабавалі. З 1980-х гадоў сталыя набажэнствы аднавіліся, а з 2011 года пробашчам у Цудзенішках з’яўляецца кс. Павел Ствол.

Remove ads

Архітэктура

Thumb

Гэта быў зальны храм у стылі рэнесанс з падоўжанай паўкруглай апсідай і адзінай сакрыстыяй пры ёй. Столь у зале плоская падшыўная, над прэзбітэрыем знаходзіцца цыліндрычнае скляпенне з конхай, упрыгожанае паліхромнымі размалёўкамі. У інтэр’еры 3 алтары: галоўны — св. Якуба, левы бакавы — св. Юзафа, правы — Маці Божай Вастрабрамскай.

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры пераабсталяванні пад царкву да галоўнага фасада была дабудавана вежа-званіца ў рэтраспектыўна-рускім стылі[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads