Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Падсвілле)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса | |
---|---|
![]() | |
55°09′07″ пн. ш. 27°57′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Падсвілле | Гарадскі пасёлак |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 2000—2011 гады |
Стан | дзейнічае |
Першы, драўляны, касцёл у Падсвіллі быў пабудаваны ў 1930 годзе. Святую Імшу адпраўляў прыязджаючы сюды ксёндз Міхал Бобрык з Бабрушчыны. У 1937 годзе ў Падсвіллі была ўтворана парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Душпастырам у той час быў ксёндз Сладзінскі, а з 1940 года тут працаваў ксёндз Макрэцкі. У 1946 годзе касцёл закрылі і зрабілі з яго спачатку клуб, пасля — збожжасховішча, а потым — склад для ільнофабрыкі. У 1984 годзе касцёл быў зруйнаваны ўшчэнт.
У пачатку 1990-х гадоў вернікі збіраліся ў дзіцячым садку. Калі месца стала мала, была набыта былая крама і перароблена ў капліцу. У 2000 годзе пачалося будаўніцтва касцёла. У 2004 годзе новую святыню накрылі дахам і ў ёй пачаліся ўнутраныя работы. 30 ліпеня 2011 года адбылося асвячэнне святыні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.