Кастрычніцкі мост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастрычніцкі мост — аўтамабільны мост цераз раку Віцьба ў цэнтры Віцебска. Размешчаны па вуліцы Леніна. Мост пабудаваны ў 1958 годзе. Аднапралётны жалезабетонны мост бэлечнай канструкцыі. Даўжыня моста — 50,8 метра.
Кастрычніцкі мост | |
---|---|
Каардынаты: 55°11′38″ пн. ш. 30°12′23″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Віцьба |
Месца размяшчэння | |
Агульная даўжыня |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Першы вядомы мост, які існаваў прыкладна на месцы сучаснага Кастрычніцкага моста, згадваецца ў дакументах XVI—XVII стагоддзяў пад назвай Юр’еўскі. Ён намаляваны на чарцяжы Віцебска 1664. Таксама насіў назвы Завіцебны, Езуіцкі (у XVII стагоддзі побач быў пабудаваны езуіцкі калегіум). Мост злучаў Узгорскі і Ніжні замкі. Уяўляў сабой драўляную канструкцыю з апорамі ў рэчышчы ракі і палевымі апорамі на берагах. Даўжыня таго моста складала каля 40 метраў, шырыня — 6 м.
Не пазней канца XVIII стагоддзя мост пачаў называцца Чырвоным. У 1814 годзе паміж Саборнай і Рынкавай плошчамі быў пабудаваны першы ў горадзе каменны (цагляны) мост, арачнай канструкцыі. З пускам гарадскога трамвая ў 1898 годзе побач з Чырвоным мостам (крыху вышэй па плыні Віцьбы) быў пабудаваны невялікі драўляны мост для трамвайнага руху. У 2011 годзе на мосце ўстаноўлена каляровая ілюмінацыя.
Літаратура
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
- Витебск / О. Н. Левко; Нац. академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск: Беларуская навука, 2010. — 335 с.: ил. — (Древнейшие города Беларуси) — ISBN 9789850811172
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастрычніцкі мост
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.