Касетны боепрыпас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касетны боепрыпас — разнавіднасць боепрыпасаў тыпу «паветра-зямля» ці «зямля-зямля».


Пры разрыве або раскрыцці баявой часткі касетнага боепрыпасу вызваляецца або выкідваецца вялікая колькасць суббоепрыпасаў — боепрыпасаў меншага памеру. Звычайна прымяняецца для знішчэння асабовага складу і транспартных сродкаў. Прымяняюцца таксама для разбурэння ўзлётна-пасадачных палос і ліній электраперадачы, распылення хімічнай або біялагічнай зброі.
Выкарыстанне касетных боепрыпасаў небяспечна для грамадзянскага насельніцтва як пры прымяненні, так і пасля праз неспрацоўванне часткі суббоепрыпасаў, якія становяцца фактычна мінамі. Неспрацавалыя суббоепрыпасы могуць забіваць або калечыць грамадзянскіх асоб працяглы час пасля заканчэння баявых дзеянняў, а іх выяўленне і абясшкоджванне вымагае вялікіх выдаткаў.
Касетныя боепрыпасы забаронены Канвенцыяй па касетных боепрыпасах, заключанай у маі 2008 года. Станам на 17 ліпеня 2023 года да Канвенцыі далучылася агулам 123 дзяржавы, з іх 111 як дзяржавы-удзельніцы і 12 як падпісаўшы бок[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.