кароль Швецыі (1809—1818) і Нарвегіі (1814—1818) From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл XIII (шведск.: Karl XIII, Carl XIII; 7 кастрычніка 1748, Стакгольм, Швецыя — 5 лютага 1818, Стакгольм) — кароль Швецыі з 5 чэрвеня 1809 года, з 4 лістапада 1814 года таксама і кароль Нарвегіі (як Карл II, гл. шведска-нарвежская унія) з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.
Карл XIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Carl XIII | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Густаў IV Адольф | ||||||
Пераемнік | Карл XIV Юхан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціян Фрэдэрык | ||||||
Пераемнік | Карл XIV Юхан | ||||||
Нараджэнне |
7 кастрычніка 1748[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 лютага 1818[1][3][…] (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гольштэйн-Готарп[d] | ||||||
Бацька | Адольф Фрэдрык[1] | ||||||
Маці | Луіза Ульрыка Пруская[1] | ||||||
Жонка | Едвіга Элізавета Шарлота Гольштэйн-Готарпская[1][5] | ||||||
Дзеці | Карл Левенхільм[d], Карл Адольф Шведскі[d][6], Lovisa Hedvig of Sweden[d][6], Хрысціян Аўгуст Шлезвіг-Гальштэйн-Зондэрбург-Аўгустэнбургскі[d], Карл XIV Юхан і Gustaf Löwenhielm[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Манаграма | |||||||
Званне | адмірал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другі сын караля Адольфа Фрэдрыка, з 1772 года насіў тытул герцага Сёдэрманландскага.
Падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 у чыне адмірала камандаваў шведскім флотам у Эландскай бітве 1789 года і (разам з братам, Густавам III) у Выбаргскай бітве 1790 года.
Захапляўся акультызмам. Пасля забойства брата 10 мая (дэ-факта з 13 сакавіка) 1792 года стаў рэгентам Швецыі (1792—1796) пры непаўналетнім пляменніку Густаве IV Адольфе і вёў даволі актыўную палітыку, у прыватнасці, прыязджаў у Пецярбург для перамоў аб шлюбе пляменніка з адной з унучак Кацярыны II[7].
Пасля звяржэння Густава IV у 1809 годзе абвешчаны каралём Швецыі, але да таго часу ўжо запаў у прыдуркаватасць і рэальнага ўплыву на палітыку не аказваў. Фактычна ўлада была ў руках арыстакратыі, а пасля абрання спадчыннікам бяздзетнага караля ў 1810 годзе напалеонаўскага маршала Жана Бернадота, князя Пантэкорва — у гэтага апошняга з яго найбліжэйшых паплечнікаў. 6 чэрвеня 1809 года прынята канстытуцыя Швецыі («Форма кіравання»), якая дзейнічала да 1974, а таксама дзеючы дагэтуль (з папраўкай 1980 года) закон аб пераходзе ў спадчыну прастола. Пасля скону Карла XIII Бернадот уступіў на прастол як Карл XIV Юхан, заснаваўшы новую дынастыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.