Карл Роберт (венг.: Károly Róbert; 1288, Неапаль — 16 ліпеня 1342, Вішэград, Венгрыя) — кароль Венгрыі з 1301 года (1-ы раз), з 10 кастрычніка 1307 года (2-гі раз) (1-я каранацыя 15 чэрвеня 1309 года, 2-я — 27 жніўня 1310 года).
Карл Роберт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Károly Róbert | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 27 жніўня 1310 | ||||||
Папярэднік | Ласла V Чэх | ||||||
Пераемнік | Людовік I Вялікі | ||||||
Нараджэнне |
1288[1] |
||||||
Смерць |
16 ліпеня 1342[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Анжу-Сіцылійскі дом[d] | ||||||
Бацька | Карл Мартэл Анжуйскі | ||||||
Маці | Клеменцыя Аўстрыйская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Бытамская[d][3], Беатрыса Люксембургская[d][3], Лізавета Польская[d][3] і Марыя Галіцкая[d] | ||||||
Дзеці | Людовік Венгерскі, Андрэй Венгерскі[d], Стэфан[d], Кацярына Венгерская[d], Каламан Венгерскі[d], Карл Венгерскі[d][4] і Ласла Анжуйскі[d][4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Паходзіў з неапалітанскай лініі Анжуйскага дому. Карл Роберт быў сынам тытулярнага караля Венгрыі Карла Мартэла Анжуйскага (1271—1295) і Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293). Меў дзвюх сясцёр: Беатрысу, дафіну В'енскую і Клеменцыю, якая стала каралевай Францыі.
Атрымаў кіраванне пасля працяглай барацьбы з двума прэтэндэнтамі (Вацлавам III Чэшскім і Атонам III Баварскім), а таксама ўнутранай алігархіяй, якая ўзначальвалася Матэ Чакам, Пятром Пэтуні і Аба Амадэем. Утаймаваў рух баронаў, шмат разоў вёў войны з Венецыяй, якой вымушаны быў саступіць Далмацыю, і з Сербіяй.
У 1327 годзе абвясціў горную рэгалію каралеўскай прэрагатывай.
Заваявальны паход супраць Валахіі (1330) не атрымаўся, а смуты па пераходзе ў спадчыну прастола ў Неапалі паставілі караля і Венгрыю ў цяжкае становішча. Тым не менш, яму атрымалася дамагчыся для свайго сына Андрэя рукі спадчынніцы неапалітанскага прастола Джаванны I, а для Людовіка — абвяшчэнныя яго спадчыннікам польскага караля Казіміра (1339).
Шлюбы
Карл Роберт быў жанаты тройчы:
- з 1306 года Марыя Бытамская (каля1295—1317) — дачка Казіміра Бытамскага і Алены
- з 1318 года Беатрыса Люксембургская (1305—1319) — дачка імператара Генрыха VII і Маргарыты Брабанцкай
- з 1320 года Елізавета Польская (1305—1380) — дачка Уладзіслава Лакеток і Ядзвігі Велікапольскай.
Памяць
Карл Роберт быў намаляваны на банкноце 200 венгерскіх форынтаў.
Зноскі
- Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11898831X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.