From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл I Людвіг (ням.: Karl I. Ludwig; 22 снежня 1617, Гайдэльберг — 28 жніўня 1680, Эдынген) — курфюрст Пфальца, «аднавіцель Пфальца». Сын курфюрста Фрыдрыха V Пфальцкага і англійскай прынцэсы Елізаветы Сцюарт з дынастыі Вітэльсбахаў.
Дзіцем падзяляў лёс бацькі і доўга не мог вярнуць свае ўладанні. Разам са сваім братам Рупертам Карл Людвіг набраў войска ў 1638 годзе, але быў разбіты пры Гофельдзе. Толькі Вестфальскі мір вярнуў Карлу Людвігу Пфальц і восьмае курфюрства, аднак зараз пфальцкае курфюрства было па вартасці ніжэй іншых сямі.
Яго кіраванне, нягледзячы на новыя ваенныя цяжары, аднавіла дабрабыт краіны. Яго перапіску з сястрою Сафіяю Гановерскаю і пфальцграфіняё Ганнай выдаў Bodemann (Лейпцыг, 1885 год).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.