кароль франкаў (768—771) From Wikipedia, the free encyclopedia
Карламан (фр.: Carloman; 751 - 4 снежня 771) — кароль франкаў з 768 года, з дынастыі Каралінгаў.
Карламан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Carloman | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 28 ліпеня 754, абацтва Сен-Дэні | ||||||
Папярэднік | Піпін III Кароткі | ||||||
Пераемнік | Карл Вялікі | ||||||
Нараджэнне |
751 |
||||||
Смерць |
4 снежня 771 Самусі (Францыя) |
||||||
Месца пахавання | Базіліка Святога Рэмігія (Рэймс) | ||||||
Род | Каралінгі | ||||||
Бацька | Піпін III Кароткі | ||||||
Маці | Бертрада Лаонская | ||||||
Жонка | Герберга Ламбардская | ||||||
Дзеці |
сын: Піпін, Сіягрый дачка: Эма |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карламан быў другім сынам Піпіна Кароткага і Бертрады Лаонскай, а таксама малодшым братам Карла Вялікага.
Па падзеле, зробленым Піпінам перад смерцю ў 768 годзе, Карламан атрымаў кампактны, а фактычна разнастайны блок зямель, які ахоплівае тэрыторыю ад Суасона да Марселя і ад Тулузы да Базеля, г.зн. Эльзас, Бургундыю, Праванс, так званую Готыю, усходнюю частку Аквітаніі, Алеманію і, верагодна, паўднёвыя часткі Аўстразіі і Нейстрыі.
З самага пачатку кіравання паміж братамі ўсталяваліся благія адносіны. Падчас паходу Карла ў 769 годзе для ўціхамірвання паўстання ў Аквітаніі Карламан не аказаў яму абяцанай дапамогі, чым наклікаў на сябе абвінавачванне ў вераломстве. Пагадненне паміж братамі ў 770 годзе, якое адбылося дзякуючы іх маці Бертрадзе, дазволіла ім некаторы час дзейнічаць згодна з італьянскай палітыкай, а потым распалася - верагодна, у сувязі са справамі Італіі, дзе Карламан быў больш схільны падтрымліваць лангабардаў, а Карл - папу. Паміж братамі гатовая была ўспыхнуць вайна, калі 4 снежня 771 года Карламан памёр у сваім палацы Самусі і быў пахаваны ў базіліцы Святога Рэмігія ў горадзе Рэймсе. Каралеўства Карламана захапіў яго брат Карл, а яго жонка Герберга і сын Піпін, які нарадзіўся ў 770 годзе, знайшлі прытулак у караля лангабардаў Дэзідэрыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.