Карабітаўка
вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Карабі́таўка[1] (трансліт.: Karabitaŭka, руск.: Карабитовка) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета.
Вёска
Карабітаўка
| ||||||||||||||||||||||
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Налібацкага сельсавета[2].
Назва адыменнага паходжання, ад двухасноўнага імя балцка-літоўскага тыпу Kar-bit'as.
Першая аснова Kar- як у імёнах Каргаўд, Карбут, ад якіх тапонімы Каргаўды, Карбутоўшчына (цяпер не існуе, была на поўдні ад Маладзечна над нёманскай ракой Бярэзінай).
Другая аснова Bit- як у адыменных прозвішчах Гоўзбіт (з Вілейскага раёна), Жэбіт (з Маладзечанскага раёна) — ад балцкіх двухасноўных імёнаў Gaus-bit'as, Že-bit'as. Гэтая аснова не фіксуецца ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[3], але яна вядомая ў старапрускіх двухасноўных імёнах: Tula-bite, Wysse-bit, I-bitte, і роднасная літоўскай аснове But-[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.