Канстанцін X Дука

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін X Дука

Канстанцін X Дука  — візантыйскі імператар у 10591067 гадах.

Хуткія факты Візантыйскі імператар, Папярэднік ...
Закрыць

Канстанцін браў удзел у паўстанні Ісака Камніна (валадарыў 1057—1059) супраць Міхаіла VI, за што быў узведзены Ісакам у ганаровы сан «кесара», але хутка склаў з сябе гэта званне і адправіўся на службу ў адну з усходніх правінцый. Канстанцін вярнуўся адтуль у Канстанцінопаль у 1059 годзе, калі групе прыдворных і вышэйшага духавенства, на чале са знакамітым навуковым і дзяржаўным дзеячам Міхаілам Пселам, удалося, у выніку складанай, майстэрскі сплеценай інтрыгі, пераканаць Ісака пастрыгчыся ў манахі і прызначыць сваім пераемнікам Канстанціна.

Патрапіўшы на прастол стараннямі партыі, апазіцыйнай Ісаку, які строга пераследваў незаконныя захопы арыстакратыі і духавенства, адбіраў свецкія і царкоўныя маёмасці, скарачаў жалаванне чыноўнікам і абапіраўся галоўным чынам на войска, — Канстанцін, які імкнуўся толькі да ўзбагачэння фіску, ўзмацняў падатковы цяжар і праяўляў недарэчную ашчаднасць у ваенных выдатках, быў дрэнным імператарам: ён не сумеў аказаць належнага супраціўлення ні сельджукскім туркам, якія рабавалі Усход Малой Азіі, ні узам, якія пераходзілі Дунай і спусташалі Балканскі паўвостраў.

Незадаволенасць кіраваннем Канстанціна выказалася ў змове, якая ўзнікла ў 1060 або 1061 годзе і ставіла мэтай звяржэнне і забойства Канстанціна. Аднак, змова не ўдалася і ваенна-патрыятычная апазіцыя замоўкла да самай смерці Канстанціна.

Зноскі

1. Pas L. v. Konstantinos X Doukas // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Konstantin X Doukas // Alvin

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.