Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанты́н Альша́нскі (укр.: Костянтин Ольшанський) — вялікі дэсантны карабель праекту 775. З'яўляецца шматпалубным, пласкадонным дэсантным караблём унутранай марской зоны з паўбакам і пашыранай кармавой надбудовай.
Канстанцін Альшанскі | |
---|---|
Костянтин Ольшанський (U402) | |
Служба: | СССР → Украіна |
Клас і тып судна | вялікі дэсантны карабель |
Арганізацыя | ВМСУ |
Вытворца | Stocznіa Polnocna, Гданьск |
Спушчаны на ваду | 1985 |
Уведзены ў эксплуатацыю | 1985 |
Статус | У складзе флоту |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
3526 т (стандартнае) 3779 т (звычайнае) 4016 т (поўнае) |
Даўжыня | 112,59 м |
Шырыня | 15 м |
Вышыня | 12 м |
Асадка | 3,7 м |
Рухавікі | два дызельныя рухавікі 16ZV/40/48 |
Магутнасць | 21000 к.с. |
Рухавік | 2 вінты фіксаванага кроку |
Хуткасць ходу | 18 вузлоў |
Аўтаномнасць плавання | 30 сутак |
Экіпаж | 97 чалавек |
Узбраенне | |
Радыёлакацыйнае ўзбраенне | РЛС паветраных цэляў МН-302, АРЛС МН-103 |
Радыёэлектроннае ўзбраенне | пасіўныя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы |
Тактычнае ўдарнае ўзбраенне | 2 x 2 РСЗА МС-73 «Граза» |
Артылерыя | 2 x 57-мм АК-725 |
Ракетнае ўзбраенне | 4 x ПЗРК «Страла-2» |
Мінна-тарпеднае ўзбраенне | 90 мін |
Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Канстанціна Альшанскага, камандзіра атраду з 68 дэсантнікаў, якія вызвалялі горад Мікалаеў ад захопнікаў Нацысцкай Германіі.
Карабель быў пабудаваны на верфі «Stocznia Polnocna» («Паўночная верф») у Польшчы ў 1974 годзе.
Першая серыя караблёў, якая складалася з 12 СДК, была скончана ў 1978 годзе. На захадзе гэтыя караблі ахрысцілі як «Ropucha I» — так у англійскай транскрыпцыі вымаўляецца слова жаба. Другая серыя з 16 СДК (пр. 775. II або «Ropucha II») была скончана ў 1992 годзе. Караблі другой серыі адрозніваліся іншымі РЛС агульнага выяўлення, а з трэцягй серыі і іншымі артустаноўкамі (адной 76-мм АК-176 і двума 30 — мм АК-630 замест двух 57-мм АК-572).
Будаўніцтва праэкта 775 вялося па замове СССР выключна для яго флоту. Ні адзін карабель пр. 775 не ўвайшоў у склад ВМФ дзяржаў-саюзнікаў па Варшаўскаму дагавору. Выключэннем можна лічыць толькі адзін ВДК, перададзены Емену ў 1979 г. са складу савецкіх сіл, якія базіраваўся ў Індыйскім акіяне.
24 сакавіка 2014 г. дэсант расійскіх войскаў высадзіўся з падплыўшага баркаса (з бартавым нумарам U8301[1]) на борт і з боем захапіў карабель «Канстанцін Альшанскі». Незадоўга да гэтага частка экіпажу пакінула карабель, на момант штурму на караблі знаходзілася 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадаваліся ў кают-кампаніі.
Аднак прадчуваючы хуткі штурм караблю, і каб пазбавіць ворага магчымасці выкарыстоўваць карабель у бліжэйшай будучыні, каманда «Канстанціна Альшанскага» паспела сапсаваць карабельную электроніку, рухавікі (залілі цэментавым растворам ці паводле іншай версіі — засыпалі пяском), навігацыйнае абсталяванне, прыборы кіравання агнём разбілі. У выніку рускім давялося цягнуць захопленае судна да базы на буксіры[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.