Канстант II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстант II

Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.

Хуткія факты Візантыйскі імператар, Папярэднік ...
Закрыць

Біяграфія

Канстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.

Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе флот Канстанта быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за распачатай міжусобіцы сярод арабаў паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую прадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў Грымаальдам 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.

Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці дамонафелітызму быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.

Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.

Зноскі

  1. Constans II Pogonatus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Konstans II. Pogonatos (Konstans) // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124745938 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.