Кано Эйтоку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кано Эйтоку

Кано Эйтоку (яп. 狩野 永徳 Кано: Эйтоку, 16 лютага 1543, Кіёта — 12 кастрычніка 1590) — японскі мастак.

Хуткія факты Кано Эйтоку, Дата нараджэння ...
Кано Эйтоку
яп.: 狩野永徳
Thumb
Дата нараджэння 16 лютага 1543[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1590(1590-10-12)[2][3] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Kanō Shōei[d]
Дзеці Kanō Mitsunobu[d] і Kanō Takanobu[d]
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Школа Кано
Заступнікі Ashikaga shogunate[d]
Уплыў Кано Матанобу
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Жыццё і творчасць

Кано Эйтоку з’яўляецца адным з найбуйнейшых японскіх мастакоў, заснавальнікам школы Кано ў японскім жывапісе ў перыяд Адзуці-Мамаяма. Працы Эйтоку адрозніваюцца элегантнасцю і ўнікальныя па майстэрстве выканання. Многія яго карціны ўключаны ў спіс Нацыянальных скарбаў Японіі.

Дзед майстра, Кано Матанобу, быў прыдворным мастаком сёгунаў Асікага. Пад яго кіраўніцтвам Эйтоку пачаў яшчэ ў дзяцінстве маляваць і развіваць далей, выкарыстоўваючы таксама дасягненні кітайскага жывапісу.

Кано Эйтоку працаваў па заказах палкаводцаў Оды Набунагі і Таётомі Хідэёсі. Размаляваныя ім вялікія парасоны, рассоўныя шырмы, насценны і столевы жывапіс упрыгожвалі замак Адзуці, які належаў Набунагу, і палацы Хідэёсі ў Кіёта і Осакі. На жаль, многія работы мастака былі пашкоджаны і нават загінулі падчас хваляванняў у Японіі ў Перыяд Сэнгоку.

Сучаснікам і супернікам Кано Эйтоку быў іншы вялікі японскі мастак Хасэгава Тохаку.

Зноскі

  1. Kanō Eitoku // Encyclopædia Britannica
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Kano Eitoku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. Eitoku // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.