Кандэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср. Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах.
Кандэла | |
---|---|
Названа ад | свечка |
Папярэднік | candlepower[d] |
Абазначэнне адзінкі | cd[1][2][…], кд, kd і cd |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 кандэла |
Фізічная велічыня | luminous intensity[d][2][3], conventional retinal illuminance[d], natural pupil luminance[d] і светлавы паток |
Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць.
Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому.
Сіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.
Сіла святла тыпавых крыніц:
Крыніца | Магутнасць, Вт | Прыкладная сіла святла, кд |
---|---|---|
Свечка | 1 | |
Сучасная (2006 г) лямпа напальвання | 100 | 100 |
Звычайны святладыёд | 0.015 | 0.001 |
Звышяркі святладыёд | 0.06 | 3 |
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа | 20 | 100 |
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 кд | дэкакандэла | дакд | dacd | 10−1 кд | дэцыкандэла | дкд | dcd |
10² кд | гектакандэла | гкд | hcd | 10−2 кд | сантыкандэла | скд | ccd |
10³ кд | кілакандэла | ккд | kcd | 10−3 кд | мілікандэла | мкд | mcd |
106 кд | мегакандэла | Мкд | Mcd | 10−6 кд | мікракандэла | мккд | µcd |
109 кд | гігакандэла | Гкд | Gcd | 10−9 кд | нанакандэла | нкд | ncd |
1012 кд | тэракандэла | Ткд | Tcd | 10−12 кд | пікакандэла | пкд | pcd |
1015 кд | петакандэла | Пкд | Pcd | 10−15 кд | фемтакандэла | фкд | fcd |
1018 кд | экзакандэла | Экд | Ecd | 10−18 кд | атакандэла | акд | acd |
1021 кд | зетакандэла | Зкд | Zcd | 10−21 кд | зептакандэла | зкд | zcd |
1024 кд | ётакандэла | Ікд | Ycd | 10−24 кд | ёктакандэла | ікд | ycd |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.