Кандрат Зігмундавіч Церах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандрат Зігмундавіч Церах (26 лістапада 1935, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзеяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).
Кандрат Зігмундавіч Церах | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Міхаіл Гарбачоў (15 сакавіка 1990 — 25 снежня 1991) | ||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Рыжкоў | ||||||
Папярэднік | Рыгор Вашчанка | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
26 лістапада 1935 (89 гадоў) |
||||||
Дзеці | дачка Аксана, сын Уладзімір | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | КПСС ад 1958 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | старшына першага артыкула | ||||||
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() |
Біяграфія
Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1] ў сям’і незаможных сялян.
У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1987—1989).
Праца
- 1952—1954 — старшы бухгалтар сельскага спажывецкага таварыства Ільянскі раён.
- 1954—1958 — тэрміновая служба ў ВМФ СССР.
- 1959—1963 — дырэктар Вілейскага гархарчпрамгандлю (Вілейка).
- 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю (Маладзечна).
- 1965—1967 — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза.
- 1967—1970 — намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама.
- 1970—1977 — першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
- 1977—1984 — старшыня праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
- 1984—1986 — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (курыраваў гандаль і бытавое абслугоўванне).
- 26 снежня 1986 — 26 лістапада 1991 — міністр гандлю СССР.
- Пасля 1991 працаваў у прадпрымальніцтве.
- Ад 1992 — прэзідэнт Закрытага акцыянернага таварыства «Знешнеэканамічная асацыяцыя» ( (руск.)«Внешнеэкономическая ассоциация»)[2].
Жыве ў Маскве
Сям’я
Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.
Цытаты
Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.
… Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў — канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.
Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.
… Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі…[3]
Узнагароды
Зноскі
- Памяць. Вілейскі раён. // Церах Кандрат Зыгмундавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 577 — 578. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
- Российский Государственный Торгово-Экономический Университет(недаступная спасылка) // Российский Государственный Торгово-Экономический Университет
- Виктор Пушкарев: Последний министр торговли СССР(недаступная спасылка) (руск.) // «Деловая пресса».
- Знiчкi Айчыны: Вілейка(недаступная спасылка) // «Голас Радзімы»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.