Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кальцаванне птушак — метад прыжыццёвага мечання дзікіх птушак кольцамі для вывучэння іх перамяшчэнцяў і біялогіі.
Птушак кальцуюць металічнымі ці пластмасавымі каляровымі кольцамі (з нумарам, адрасам) на нагах, шыі, дзюбе. Робяць на месцы гнездавання, на шляхах пралёту, у час лінькі або на зімоўцы; рэгіструюць час і месца кальцавання. Пры індывідуальным кальцаванні вывучаюць паводзіны асобін, пры масавым выяўляюць месцы зімовак, хуткасць руху пры пералётах, асаблівасці рассялення, стан і пашырэнне палуляцый, прычыны гібелі ў прыродэе, шляхі пераносу птушкамі паразітаў і ўзбуджалышоў хвароб, вывучаюць пытанні аховы птушак у асобных рэгіёнах і ў сусветным маштабе і інш.
3 навуковымі мэтамі кальцаванне птушак уведзена ў Даніі (1899). 3 1963 дзейнічае Еўрапейскі саюз па кальцаванні птушак — EURING (Нідэрланды), які каардынуе дзейнасць нацыянальных цэнтраў кальцавання. Кальцаваннем птушак на Беларусі кіруе Беларускі цэнтр пры Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі.
Кальцаванне птушак на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.