КальЯн
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«КальЯн» — беларускі панк-гурт з Гродна.
Гурт «КальЯн» створаны ў верасні 1996 года вакалістам Аляксандрам Дзянісавым і гітарыстам Змітром Антаневічам.[1] У гэты перыяд былі запісаны 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы «У краіне цудаў» (выдадзены ў Польшчы сумесна з гуртом Deviation, 1997), «Б. Н.» (1999). У 1998 годзе музыкі ўзялі гран-пры на фестывалі «Басовішча». У 2000—2001 гадах каманда прыпыніла актыўную дзейнасць, яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся поспехам. З красавіка 2001 года «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісана ў Гродна ў пачатку снежня 2001 («Ноўбадзі»).
У 2008 годзе гурт зняў два кліпа на песні «Барацьба» і «Радыёактыўны сьнег».[1]
Апошняя на дадзены момант праца гурта мае назву «Антыпазітыў» (2011)[2]. Зараз гурт адышоў ад фолк-панка і эксперыментуе з гукам, не змяняючы, аднак, сваёй сутнасці і тэкставай сацыяльнай скіраванасці.
На працягу ўсяго часу існавання гурт не з’яўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства гурт «КальЯн» лічыць наяўнасць фізічнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацый, тэлебачання, цэркваў, рэлігійных сектаў і г.д., пра што гурт і спявае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.