From Wikipedia, the free encyclopedia
Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка сямейства Strigopidae. З'яўляецца эндэмікам Новай Зеландыі, сустракаецца вельмі рэдка.
Какапа | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Strigops habroptilus Gray, 1845 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на спіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра развітае апярэнне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.
З-за слаба развітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.
Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).
Корміцца расліннай ежай, пераважна ягадамі.
Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзені — лютым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.